Украінскія ваяры знішчылі пяць варожых гаўбіцаў Д-30 пад Аўдзееўкай
- 27.05.2024, 20:42
Відэа.
Пяць расейскіх 122-мм гаўбіцаў Д-30 былі знішчаныя за адзін дзень байцамі роты ўдарных беспілотнікаў 47-й асобнай механізаванай брыгады пад Аўдзееўкай, паведамляе Цензор.НЕТ.
«Снайперская праца. Батарэя была добра замаскаваная, аднак прылада была выяўленая і знішчаная. Бліскучая контрбатарэйная барацьба, узор арганізацыі выведкі і знішчэння», – дадалі ў нататцы пад відэа.