З цэнтра Берасця прыбралі «прынаду для турыстаў»
- 27.05.2024, 20:21
Вось куды яна знікла і як будзе выглядаць.
З берасцейскай вуліцы Савецкай на час прыбралі адну з галоўных славутасцяў горада, якая збірала натоўпы турыстаў, – гадзіннік, на якім паказваецца час запалення ліхтароў. Яго абновяць і вернуць на ранейшае месца ўжо 28 траўня, паведаміў тэлеграм-канал гарадской ЖКГ.
Адзінае, што зменіцца ў гадзінніку – гэта слуп, на які мацуецца лічбоўнік. Цяпер ён будзе размяшчацца на памежным слупе.
Урачыстае адкрыццё абноўленай славутасці адбудзецца 28 траўня, у Дзень памежніка.