BE RU EN

Зяленскі: 90 краін пацвердзілі ўдзел у Саміце міру

  • 27.05.2024, 16:31

Ён адбудзецца ўжо ў наступным месяцы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ўжо 90 краін пацвердзілі свой удзел у Саміце міру ў Швэйцарыі ў чэрвені.

Аб гэтым ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Мадрыдзе падчас візіту ў Гішпанію.

Зяленскі адзначыў, што ўдзел Гішпаніі ў першым Глабальным саміце міру стане гістарычным.

- Цяпер ужо 90 краін пацвердзілі свой удзел, і мы працягваем працаваць з лідарамі свету дзеля больш шырокага прадстаўніцтва, - паведаміў Зяленскі.

Ён падзякаваў кіраўніку гішпанскага ўрада Пэдра Санчэсу за пацвярджэнне яго ўдзелу ў саміце.

- Менавіта там, на саміце, мы ўбачым, хто насамрэч у свеце верыць у міжнароднае права і гатовы яго дзейсна абараняць. Кожны лідар, які не хоча прадаўжэння гэтай вайны і далейшай агрэсіі Расейскай Федэрацыі, можа прадэманстраваць на саміце сваю сапраўдную зацікаўленасць у міры, - дадаў Зяленскі.

Апошнія навіны