Недалёка ад Менскага мора прадаецца дом ля самага лесу
- 27.05.2024, 15:52
Размяшчэнне - зайздроснае.
У базе Realt прадаецца лецішча з цікавай лакацыяй: да Менска блізу 15 хвілін, побач размяшчаецца Заслаўскае вадасховішча, а пляц суседнічае з лесам. Невялікаму садоваму дамку ўсяго 5 гадоў, ён абсталяваны для сезоннага адпачынку. Паглядзіце, як выглядае.
Лецішча размяшчаецца ў СТ "Дружба" у Менскім раёне. Садовы дом - зруб хвоі. Яго пабудавалі ў 2019 годзе.
Жылая плошча лецішча - 15,6 квадратнага метра. Тут усяго адзін пакой, аздоблены дрэвам. Каля акна размясцілася невялікая зона для кухні, на другім баку ёсць месца і для адпачынку.
Крыху больш за 7 квадратных метраў займае тэраса. Некаторая яе частка знаходзіцца пад дахам.
З камунікацый у доме ёсць толькі электрычнасць. Вада тут сезонная, прыбіральня - на ўчастку.
На тэрыторыі таксама абсталявана крытая зона барбекю.
Сам пляц размяшчаецца ў лесе і займае 5,54 соткі.
Размяшчэнне дома - зайздроснае: да Менска - 14 км, паблізу знаходзіцца Менскае мора. Да СТ можна дабрацца і на электрычцы.
Кошт лецішча - 17 990 даляраў.