BE RU EN

Найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Гішпаніі ў футболе стаў украінец

  • 27.05.2024, 15:26

Ён забіў 24 мячы.

Украінскі нападнік гішпанскай «Жыроны» Арцём Доўбік стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Гішпаніі ў футболе сезона-2023/24, заключныя матчы якога былі згуляныя ўчора.

На рахунку Доўбіка 24 забітыя мячы, што стала найлепшым паказчыкам у турніры. На другім месцы нападнік «Вільярэала» Александэр Сэрлот з 23 галамі, а замкнулі тройку Джуд Белінгем з «Рэала» і Роберт Левандоўскі з «Барселоны», якія забілі па 19 мячоў.

Апошнія навіны