BE RU EN

У Менску закрыюцца крамы польскага абутку?

  • 27.05.2024, 14:22

Гаворка ідзе пра Wojas.

Нядаўна стала вядома пра смс-рассылку, якую атрымалі пакупнікі крамы польскага абутку Wojas у Менску. У ёй гаварылася аб вялікім распродажы тавару, акрамя таго згадвалася пастанова саўміна аб забароне на ўвоз у Беларусь абутку з Польшчы з 3 чэрвеня.

Інфармацыю аб хуткім закрыцці сеткі пацвердзілі і прадаўцы. Аднак Wojas неўзабаве зняпраўдзіў гэтыя звесткі.

«Увозіць польскі абутак нельга з 3 чэрвеня, але нам акурат прывезлі новы тавар. Усё добра, працягваем працаваць», - паведамілі ў сетцы крам.

Са слоў прадстаўнікоў Wojas, гаворка ідзе аб сезонных зніжках на некаторыя пазіцыі тавараў, але не пра ліквідацыю сеткі. Усе гандлёвыя пункты працягваюць працаваць.

У Менску крамы Wojas працуюць у гандлёвых цэнтрах "Замак", "Грын Сіці" і "Экспабел".

Апошнія навіны