Палац Пуціна мог стаць цэллю ўкраінскіх дронаў
- 27.05.2024, 13:45
БПЛА атакавалі Геленджык.
Мінулай ноччу ўкраінскія дроны нібыта атакавалі «цывільныя аб'екты» на тэрыторыі Геленджыка, заявіў губернатар Краснадарскага краю ў сябе ў Telegram. Беспілотнікі ўпалі ў Джанхоце і Калодцы, якія размешчаныя побач з рэзідэнцыяй дыктатара Уладзіміра Пуціна на мысе Ідакапас, паведамляе «Эхо».
Са слоў Веньяміна Кандрацьева, усе ўкраінскія беспілотнікі нібыта збітыя сіламі СПА. Ён дадаў, што ў вёсцы Крыніцы абломкі аднаго з дронаў пашкодзілі недабудаваны дом, а ў хутары Джанхоце беспілотнік упаў на дрэвы.
Мяркуючы па онлайн-мапе, рэзідэнцыя дыктатара размешчаная зусім побач з месцамі выбухаў. Напрыклад, у Крыніцы знаходзіцца вінакурня пры палацы.
Дарэчы, дроны пралятаюць каля палаца Пуціна не першы раз. У ноч на 17 траўня падчас масаванага нападу ўкраінскіх беспілотнікаў, накіраванага на энэргетычныя аб'екты РФ у Краснадарскім краі, дроны праляцелі ля рэзідэнцыі расейскага прэзідэнта на беразе Чорнага мора.