BILD: NATO можа закрыць неба над Захадам Украіны
- 27.05.2024, 12:38
Ініцыятар пашырэння СПА – Польшча.
NATO абмяркоўвае магчымасць узяць пад абарону неба над Захадам Украіны. Ініцыятарам "пашыранай СПА" выступае Польшча, але канчатковай пастановы пакуль няма, паведамляе Bild у панядзелак, 27 траўня.
Выданне піша, што некаторыя краіны NATO гатовыя пашырыць падтрымку Кіева і дзейнічаць непасрэдна на тэрыторыі Украіны.
За пашырэнне дапамогі выступаюць Эстонія, Вялікабрытанія, Польшча, Канада, Літва, Францыя. Супраць - ЗША і Нямеччына. Канчатковых пастаноў пакуль няма, але ідуць перамовы адразу ў некалькіх сферах.
Абмяркоўваецца навучанне салдат УСУ інструктарамі NATO на тэрыторыі Украіны.
Таксама, паводле звестак журналістаў, шэраг краін NATO, у тым ліку Вялікабрытанія, Канада і Эстонія, гатовыя ў будучыні дастаўляць зброю і боепрыпасы не толькі да межаў Украіны, але і далей да лініі фронту. Цяпер у некалькіх заходніх краінах распрацоўваецца канцэпцыя "перадавой лагістыкі".