BILD: Састарэлая амерыканская ракета знішчыла «непераможны» расейскі С-400
- 27.05.2024, 11:42
Ганьба расейскага ВПК.
На мінулым тыдні УСУ нанеслі ўдар па пазіцыях УС РФ каля аэрадрома Моспіна ў Данецкай вобласці, піша BILD.
Для нападу выкарыстоўвалася амерыканская ракета ATACMS Block 1 (M39). Яе распрацавалі 35 гадоў таму, а ў 2020 годзе знялі з узбраення войска ЗША як састарэлую. Ёй удалося знішчыць найноўшы расейскі зэнітна-ракетны комплекс С-400. Прапаганда РФ не раз называла яго "непераможным". Кожны такі ЗРК каштуе больш за 1 млрд еўраў.
Пад Моспіна С-400 выявіў варожую боегалоўку і выпусціў па ёй не менш за шэсць зенітных ракет. Але ніводная не змагла яе перахапіць. У выніку згарэлі не толькі расейскія пускавыя ўстаноўкі, але і радыёлакацыйны комплекс.