Расейская біятланістка расказала, чым Менск адрозніваецца ад Масквы
- 27.05.2024, 10:31
І расказала жарт пра “зялёную траву”.
Расійская біятланістка Ксенія Шнэйдэр выказалася пра плюсы пераезду ў Беларусь, піша Sport5.by.
“Калі я ўпершыню сюды прыехала, у мяне склалася ўражанне, што гэта вельмі чыстая краіна. Трава такая зялёная, і вельмі шмат жартаў ходзіць, што, мусіць, яе фарбуюць. Тут вельмі камфортная, прыязная атмасфера”, - сказала Шнэйдэр.
Паводле слоў спартоўкі, Менск ёй падабаецца больш за Маскву: "Ён чымсьці нагадвае Цюмень — мой родны горад". Шнэйдэр таксама прызналася, што "гатова змагацца за тую краіну, у якой я пачуваюся як дома".
Нагадаем, аб пераходзе Ксеніі з каманды Цюменскай вобласці стала вядома ў сярэдзіне траўня гэтага года. Яна жонка біятланіста мужчынскай каманды Беларусі Максіма Вераб'я.