BE RU EN

«Няхай корміцца падачкамі ад лукашыстаў»

  • 27.05.2024, 9:59

Беларус рэзка адказаў Z-мастаку з Гомеля.

На базе гомельскага АМАПа стварылі мурал, які паказвае савецкіх жаўнераў, якія ідуць у атаку і Z-салдатаў. Аўтар эскіза - мастачка Кацярына Кучэўская. У Гомелі яе малюнак скапіяваў Арцём Саракалетаў, які раней ствараў муралы з бандытамі і ваеншчынай. Наступным крокам у творчасці стала выява расейскіх акупантаў.

Атрымліваецца цікавы лагічны ланцужок, піша чытач сайта Charter97.org:

— Лукашысцкія апрычнікі прызналіся ў любові да пуцінскіх забойцаў. А непаважанага Саракалетава трэба праславіць, каб выпадкова замова ад сапраўдных беларусаў не перапала. Няхай корміцца падачкамі лукашыстаў.

Апошнія навіны