BE RU EN

Пад Харкавам загінуў лукашэнкаўскі спецназавец

  • 27.05.2024, 9:05

Ён ваяваў на баку РФ.

Аб смерці спецназаўца Руслана Нікіціна, які паехаў ва Украіну ваяваць на баку Расеі, паведамілі ў сацыяльных сетках. Загінуў беларус блізу двух тыдняў таму пад Харкавам.

Як стала вядома “Нашай Ніве”, Руслан нарадзіўся ў Лідзе і скончыў школу №9. У школьныя часы сябры далі яму мянушку "Камуфляж".

Тэрміновую службу праходзіў у выведцы спецназа ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння.

Знаёмыя Руслана сцвярджаюць, што ён даўно ажаніўся з расейкай, паехаў жыць на ейную радзіму і нават атрымаў расейскі пашпарт.

Апошнія навіны