BE RU EN

Ілля Шкурын скончыў сезон другім бамбардзірам у чэмпіянаце Польшчы ў футболе.

  • 25.05.2024, 21:09

Беларус забіў 16 галоў.

Сёння завяршыўся апошні тур Экстракласы – наймацнейшага дывізіёна чэмпіянату Польшчы.

25 траўня «Сталь» з горада Мелец, за якую гуляе беларус Ілля Шкурын, саступіла ў гасцях клубу «ЛКС Лодзь» – 2:3. Шкурын забіў з пенальці. Яго каманда заняла 11-е месца з 18, набраўшы 43 балы.

На рахунку 24-гадовага беларуса 16 забітых мячоў і 5 галявых перадач. Ён стаў другім у спрэчцы бамбардзіраў – у Эрыка Экспазіта 18 галоў.

Раней Шкурын гуляў за кіеўскае «Дынама», польскі «Ракаў», «Дынама» (Брэст), «Энэргетык-БДУ» і «Віцебск».

Як паведамляў Charter97.org, Шкурын адмовіўся ехаць у нацыянальную каманду, пакуль ва ўладзе Лукашэнкі.

Апошнія навіны