BE RU EN

Кіраўнік МЗС Чэхіі заклікаў не весціся на «казкі аб міру» ад Пуціна

  • 25.05.2024, 19:54

І заклікаў узмацніць падтрымку Украіны.

Учора расейскі дыктатар Пуцін «сігналізаваў» аб нібыта жаданні міру, а сёння Расея ўдарыла па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве. Таму не трэба весціся на расейскія «казкі аб міру».

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі ў сацсетцы X.

«Пятніца – крамлёўскі цар нібыта сігналізуе, што хоча міру. Субота – бамбаванне гіпермаркета, поўнага цывіламі. Не вядзіцеся на крамлёўскія казкі. На сустрэчы міністраў NATO ў Празе я буду прасіць сваіх калегаў узмацніць падтрымку стрымлівання расейскага імперыялізму», – напісаў Ліпаўскі.

Як вядома, учора выданне Reuters са спасылкай на расейскія ананімныя крыніцы распавяло, што Пуцін нібыта хоча замарозіць вайну ва Украіне ў межах цяперашніх ліній фронту.

Апошнія навіны