BE RU EN

Супраць Змітра Дашкевіча распачалі яшчэ адну крымінальную справу

  • 25.05.2024, 19:29

Палітвязню пагражае яшчэ два гады турмы.

Супраць палітвязня Змітра Дашкевіча распачалі яшчэ адну крымінальную справу. Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» жонка Змітра Наста Дашкевіч. З ейных слоў, гэтым разам размова ідзе аб ч.2 арт.411 Крымінальнага кодэксу «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Санкцыя артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Змітра Дашкевіча ў 2022 годзе прысудзілі да 1,5 года калоніі паводле артыкула 342 КК. Ён павінен быў выйсці на волю ў ліпені 2023 года, але супраць яго распачалі новую крымінальную справу паводле артыкула аб непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі (арт. 411 ч. 1 КК). У кастрычніку 2023 года Зміцер быў прысуджаны яшчэ да года калоніі. Ад адбывае пакаранне ў калоніі №14 у Навасадах.

У пачатку траўня, за два месяцы да вызвалення, стала вядома, што супраць яго распачалі новую крымінальную справу – паводле артыкула 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Апошнія навіны