Пяскоў падае сігнал
- TELEGRAM-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 25.05.2024, 18:40
Чаму кіраўнік прэс-службы Крамля адмаўляе мабілізацыю.
Пяскоў чарговым разам адпрэчыў планы мабілізацыі РФ, гэтым разам раскрытыкаваўшы публікацыю ў ангельскай Financial Times.
Паглядзім на кароткую гісторыю адмаўлення Пяскова:
16.02.2022 Пяскоў адмаўляў планы ўварвання РФ ва Украіну.
24.02. 2022 Пуцін абвясціў «спецаперацыю» супраць Украіны.
Пачынаючы з траўня 2022 года, Пяскоў рэгулярна адмаўляў планы правядзення мабілізацыі.
Яшчэ 13.09 2022 ён запэўніваў, што пытанне аб мабілізацыі не стаіць.
21.09.2022 Пуцін абвясціў мабілізацыю на фронт 300 тыс. чалавек.
Выснова – сваім адмаўленнем Пяскоў падае сігнал: рыхтуйцеся, так і будзе.
Telegram-канал «СерпомПа»