BE RU EN

Знішчэнне расейскага Су-25 патрапіла на відэа

  • 25.05.2024, 17:55

Расейскі штурмавік збіты на Данецкім кірунку.

Воіны-зенітчыкі асобнай механізаванай брыгады імя генерал-харунжага Марка Бязручкі 25 траўня збілі чарговы расейскі самалёт Су-25, гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала ОСГВ «Хорціца».

Варожы самалёт быў збіты на Данецкім кірунку.

«Яшчэ адзін варожы штурмавік Су-25 дагарае ў стэпах украінскага Данбаса», – гаворыцца ў паведамленні.

Гэтым разам украінскім байцам нават удалося зафіксаваць момант удару па Су-25 на відэа.

Апошнія навіны