BE RU EN

Расейцы нанеслі варварскі ўдар па гіпермаркеце ў Харкаве

  • 25.05.2024, 17:38

Ёсць загінулыя.

Расейскія акупанты ўдарылі па гіпермаркеце ў Харкаве.

Паводле звестак кіраўніка горада Ігара Церахава, набой патрапіў у будаўнічую краму. Мяркуючы па відэа, гэта гіпермаркет «Эпіцэнтр» на поўдні горада.

Церахаў таксама паведаміў, што ў гандлёвым цэнтры было шмат людзей, і ў выніку ўдару ёсць вялікая колькасць зніклых без вестак. Загінулі два чалавекі, 11 пацярпелі. «Суспільне» піша, што на сувязь не выходзяць 15 супрацоўнікаў гіпермаркета.

Апошнія навіны