BE RU EN

Зяленскі расказаў пра страты УСУ падчас наступу расейцаў у Харкаўскай вобласці

  • 25.05.2024, 15:43

Украіна здолела стабілізаваць сітуацыю.

У інтэрв'ю журналістам з Цэнтральнай Азіі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ацаніў расейскія страты, паведамляе BBC.

«Глядзіце. Іх “прарыў” у кірунку Харкава. Які быў… колькі ўжо прайшло? Дзён 20? Два тыдні. Крыху больш. Ахвяры – адзін да васьмі. Адзін украінец – восем расейцаў. Ваенныя ахвяры – адзін да васьмі», – сказаў Зяленскі.

Паводле словаў Зяленскага, «Пуціну абсалютна напляваць на разуменне чалавечага жыцця, яму напляваць і на сваіх людзей, як на цывільных, так і на вайскоўцаў».

Расейскія войскі ў траўні пачалі наступ на поўначы Харкаўскай вобласці. Пуцін гаварыў, што планаў узяцця Харкава ў Расеі «на сёння» няма, а ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сказаў, што ўкраінскія войскі здолелі стабілізаваць сітуацыю.

Апошнія навіны