BE RU EN

УСУ пачалі выкарыстоўваць унікальныя амерыканскія авіябомбы GBU-39

  • 25.05.2024, 14:14

Яны лёгка абыходзяць расейскія перашкоды.

Расейскія войскі навучыліся глушыць амерыканскую высокадакладную зброю тыпу Excalibur, GLSDB і іншае ўзбраенне. Таму ўкраінскія вайскоўцы пачалі выкарыстоўваць бомбы GBU-39, якія з'яўляюцца складнікам GLSDB. Пра гэта паведамляе The Washington Post.

Згодна з дакументамі, якія атрымалі журналісты, авіябомба малога дыяметра GBU-39 аказалася ўстойлівай да глушэння. Паводле ацэнак, амаль 90% авіябомбаў дасягнулі сваіх цэляў. Меншыя памеры абцяжарваюць выяўленне і перахоп расейскімі сістэмамі. Упершыню Украіна атрымала GBU-39 у лістападзе 2023 года, але пра пастаўкі публічна не абвяшчалася.

Пакуль невядома, які самалёт стаў носьбітам бомбаў GBU-39 і якую менавіта версію боепрыпасу атрымала Украіна. На Захадзе носьбітамі выступаюць знішчальнікі F-15, F-16 і F-35, штурмавік A-10 і бамбавікі. Асноўныя характарыстыкі GBU-39:

дыяметр – 19 см;

вага – 130 кг;

вага баявой часткі 93 ці 62 кг;

вага выбуховага рэчыва – 16 кг AFX 757.

Апошнія навіны