BE RU EN

Беларуска не змагла выйсці на пенсію, бо працадаўца згубіў ейныя дакументы

  • 25.05.2024, 14:00

20 гадоў кудысьці "зніклі".

Даярка, якая прапрацавала аператарам машыннага даення больш за 35 гадоў, страціла права на датэрміновую пенсію за працу ў цяжкіх умовах. Гэта адбылося праз тое, што ейны працадаўца не змог пацвердзіць патрэбны стаж дакументамі. Ірына звярнулася па дапамогу ва ўправу працы і сацабароны, але ёй адмовілі з той жа прычыны. У выніку ёй залічылі толькі 14 гадоў 3 месяцы і 18 дзён, а астатнія 20 гадоў некуды згубіліся. Так жанчына засталася без пенсіі, піша 1prof.by.

- Кожная даярка ведае, што за няпростыя ўмовы працы нам законам даецца права выйсці на заслужаны адпачынак на 5 гадоў раней, - адзначае жанчына. - Я ведала, што выпрацавала неабходныя для льготы 20 гадоў стажу з гакам. Устаноўленую норму абслугоўвання жывёл таксама выконвала.

Апошнія навіны