BE RU EN

Пашынян не прыехаў на сустрэчу прэм'ераў краін СНД

  • 24.05.2024, 19:06

Замест прэм'ера Ерэван адправіў на пасяджэнне амбасадара Арменіі ў Беларусі.

Ерэван на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД у Ашхабадзе прадстаўляў пасол у Беларусі, паўнамоцны прадстаўнік краіны пры СНД Рамзік Хумаран, паведамілі ў прэс-службе расейскага ўрада. Паводле інфармацыі news.am, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян знаходзіўся ў Ерэване на ўрачыстым адкрыцці малочнага завода.

У лютым 2024 года Пашынян заявіў аб фактычным замарожванні чаленства Арменіі ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), пазней рэспубліка спыніла фінансаванне арганізацыі. Ерэван мяркуе, што Масква не надала неабходную дапамогу падчас апошніх абвастрэнняў канфлікту з Баку ў 2020 і 2023 гадах, у выніку якіх Нагорны Карабах перайшоў пад кантроль Азербайджана. На гэтым фоне Арменія актывізавала кантакты з заходнімі краінамі.

Апошнія навіны