BE RU EN

У Івацэвічах памёр 38-гадовы капітан міліцыі

  • 24.05.2024, 16:56

Падрабязнасці.

Капітан міліцыі з Івацэвічаў Аляксей Фядосік памёр ва ўзросце 38 гадоў, паведамляе MAYDAY TEAM.

Фядосік пасля заканчэння школы служыў ва ўнутраных войсках у Берасці, у вайсковай частцы 5526, якая займаецца канваяваннем зняволеных і патруляваннем вуліц. Скончыў завочна Баранавіцкі дзяржуніверсітэт. У МУС ён пачаў працаваць у 28 гадоў. Першыя чатыры гады ён працаваў канваірам у мясцовым ІЧУ, а ў 2018 годзе перавёўся ў аддзел ДАІ Івацэвіцкага РАУС.

У Фядосіка засталіся трое непаўналетніх дзяцей.

Апошнія навіны