BE RU EN

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс інфаркт

  • 24.05.2024, 9:54

Пра шпіталізацыю каталіцкага герарха нічога не паведамлялася.

Арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч нядаўна выйшаў са шпіталя пасля перанесенага інфаркту і аперацыі на сэрцы. Пра гэта стала вядома 23 траўня са згадвання ў публікацыі Catholic.by аб сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі РКЦ у Будславе.

Пра шпіталізацыю заслужанага герарха нічога не паведамлялася, таксама не было і распаўсюджвання закліку да вернікаў аб малітве за выздараўленне арцыбіскупа-эмерыта, піша katolik.life.

З 8 красавіка да 15 траўня інфармацыя аб правядзенні святой імшы арцыбіскупам Тадэвушам не з'яўлялася.

Нагадаем, заслужанаму герарху 78 гадоў. У лютым 2024 года ён трапіў у шпіталь з дыягназам мігацельная арытмія сэрца і праходзіў курс лячэння - тады медыкі паспяхова прывялі ў норму рытм сэрца. У лютым 2023 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю выдалення пухліны.

Апошнія навіны