BE RU EN

Не менш за шэсць ракет ATACMS трапілі ў вузел сувязі войскаў РФ у Алушце

  • 24.05.2024, 9:36

Новыя падрабязнасці маштабнай атакі.

Учора позна ўвечары УСУ атакавалі вайсковыя аб'екты РФ па ўсёй тэрыторыі акупаванага Крыма, аднак асноўны ўдар прыйшоўся па вайсковай частцы і вузлу сувязі недалёка ад Алушты. Ён быў адным з важных аб'ектаў УС РФ у Крыме.

Сёння, 24 траўня, суполка «Крымскі вецер» паведаміла аб тым, што вечар 23 траўня быў неспакойным для многіх акупантаў у Крыме.

«Бавоўны» былі чутныя ў шматлікіх кутках Крыму. Таксама спрабавала працаваць варожая сістэма СПА, аднак яе праца была не надта эфектыўнай.

Крыніца паведамляе, што мінімум 6 ракет тыпу MGM-140 ATACMS атакавалі вузел сувязі ў Алушце. Там не толькі знаходзілася станцыя касмічнага назірання, але і высокапастаўленыя вайскоўцы РФ.

Апошнія навіны