BE RU EN

Дзяніс Пракапенка: Мэта кожнага нашага бою - вярнуць дадому палонных азоўцаў

  • ДЗЯНІС ПРАКАПЕНКА
  • 20.05.2024, 19:45

Іх імёны не забытыя.

Два гады таму мы атрымалі загад вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва краіны - спыніць абарону Марыупаля і выйсці з тэрыторыі «Азоўсталі» ў палон. Да гэтага ў выніку раунда цяжкіх перамоваў з расейскім бокам была дасягнутая дамоўленасць аб эвакуацыі цывільных з завода «Азоўсталь». Сотні людзей, жыхароў Марыупаля, якія знайшлі прытулак на тэрыторыі завода, былі выратаваныя. Усе цывільныя, якія хаваліся ад варожых бамбаванняў на «Азоўсталі», засталіся ў жывых. Апошняя цывільная асоба пакінула тэрыторыю завода 7 траўня 2022 года.

Пасля гэтага Марыупальскі гарнізон працягваў трымаць абарону да адпаведнага загада вышэйшага камандавання. Абарона Марыупаля выратавала Украіну. Коштам гэтага выратавання сталі жыцці нашых байцоў, якія загінулі ў гарадскіх баях і ў выніку тэракту ў Аленаўцы, і свабода сотняў нашых пабрацімаў, якія ўжо два гады знаходзяцца ў расейскім палоне.

Прайшло два гады. Два гады супраціву больш чым 900 вайскоўцаў 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў», якія сваімі адчайнымі дзеяннямі выратавалі Украіну, а зараз знаходзяцца ў палоне. Іх імёны не забытыя. Сёння кожны наш бой, кожны стрэл і кожны крок мае адну мэту - вярнуць палонных азоўцаў дадому. І пакуль гэтага не адбудзецца, мы не спынімся і не спынім барацьбу. Мы вернем усіх. І вызвалім кожнага.

Дзяніс Пракапенка, Facebook

Апошнія навіны