BE RU EN

СМІ: Дачка Пуціна дапамагла ўцячы з РФ украінцу, які падтрымліваў УСУ

  • 20.05.2024, 16:48

Яго паводле даносу іншых студэнтаў тройчы арыштоўвалі.

Украінцу, які вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (МДУ) і падтрымлівае УСУ, удалося выехаць з РФ. Дапамагла яму нібыта ў гэтым адна з дачок Пуціна Марыя Варанцова.

Аб гэтым піша расейскае выданне «Мезуда». З ягоных звестак, гаворка ідзе пра ўкраінца Сяргея Гулько. Ён вучыўся на шостым курсе факультэта фундаментальнай медыцыны, а пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання не ўтойваў, што падтрымлівае УСУ і Украіну агулам. Аб гэтым ён рэгулярна пісаў у сацсетках.

З пачатку красавіка яго паводле даносаў іншых студэнтаў тройчы арыштоўвалі праз гэтыя допісы, у выніку ў траўні Гулько адлічыўся з МДУ і змог бесперашкодна паляцець з Расеі. Магчыма, піша «Медуза», спасылаючыся на ўласныя крыніцы, крымінальную справу на студэнта не сталі заводзіць праз тое, што знаёмыя Гулько папрасілі ўмяшацца ў сітуацыю Марыю Варанцову — намесніцу дэкана факультэта фундаментальнай медыцыны і дачку Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны