BE RU EN

Лукашэнка ледзь хадзіў падчас паездкі ў Азербайджан

  • 20.05.2024, 15:08

І не змог схаваць грымасы болю.

62-гадовы прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў выглядаў на фоне 69-гадовага Лукашэнкі спартыўным і маладжавым мужчынам, заўважыў udf.by.

На відэакадрах, апублікаваных азербайджанскімі СМІ, відаць, з якой цяжкасцю дыктатару даваліся пешыя шпацыры, як ён адставаў ад калегі і які боль адчуваў пры хадзе.

На шчасце Лукашэнкі, часцей за ўсё яго з Аліевым вазілі на аўтамабілях. У адзін з момантаў сам прэзідэнт Азербайджана сеў за стырно, а дыктатар пагадзіўся сесці на пярэднім пасажырскім крэсле.

Апошнія навіны