BE RU EN

Чарга на мяжы Польшчы і Беларусі вырасла ў дзевяць разоў

  • 20.05.2024, 12:10

У чэргах стаяць і легкавыя аўто, і аўтобусы.

Паводле звестак маніторынгу на мяжы, за выходныя дні чарга перад адзіным польскім пунктам пропуску "Тэрэспаль" (з беларускага боку — "Берасце", які функцыянуе для легкавога транспарту), вырасла з 40 да 370 аўто. Там таксама стаяць 25 пасажырскіх аўтобусаў.

Перад літоўскімі пунктамі пропуску "Меднікі" (сумежны беларускі - "Каменны Лог") і Салечнікі (з беларускага боку - "Беняконі") на 10 гадзін панядзелка фіксуецца па 20 аўто. На мяжы з Латвіяй чэргаў няма.

Апошнія навіны