Расея магла страціць апошні носьбіт крылатых ракет у Крыме
- 20.05.2024, 10:59
Мог быць знішчаны ўвесь асабісты склад судна.
Начальнік Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Дзмітрый Плецянчук адзначае, што існуе імавернасць, што акупанты страцілі свой апошні носьбіт крылатых ракет у Крыме. Гаворка ідзе аб малым ракетным караблі "Цыклон".
Аб гэтым ён сказаў у эфіры тэлемарафон3, адказваючы на пытанне аб тым, што страціў рас5йскі чарнаморскі флот у порце Севастопаля - што там было знішчана, звярнуў увагу сайт unian.net.
«Быў знішчаны, мабыць, увесь асабовы склад. Яны вельмі дэмаралізаваныя зараз... Астатнюю інфармацыю мы верыфікуем. Але вядома, ёсць такая імавернасць, што Чарнаморскі флот у Крыме страціў апошні носьбіт крылатых ракет», - адзначыў Плецянчук.
Ён падкрэсліў, што гэтая інфармацыя яшчэ не пацверджаная, таму неабходна дачакацца афіцыйных звестак.