БЧ папярэдзіла аб зменах на папулярным маршруце
- 20.05.2024, 10:31
Новы графік будзе дзейнічаць з 22-га траўня.
З 22 да 31 траўня 2024 года часткова змяняецца графік руху асобных цягнікоў на адцінку Менск - Берасце. Прычына - планавыя рамонты чыгуначнага моста і другога галоўнага шляху на перагоне Койданава - Фаніпаль. Пра гэта паведамляе прэс-служба БЧ.
Так, цягнік № 723/724 Менск - Берасце адпраўленнем з Менска і Берасця 24 траўня здымаецца.
Акрамя гэтага, 22 траўня цягнік нумар 737 Менск - Берасце будзе адпраўляцца з Менска а 13.13 і пройдзе з прыпынкам на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя (замест станцыі Баранавічы-Палескія).
Пасажыраў просяць звярнуць увагу, што ў названы перыяд на адцінку Менск - Баранавічы - Берасце асобныя цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных ліній і цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам.
БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак. А таксама прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.