BE RU EN

На колькі беларусам абыдуцца свежыя ягады да абеду?

  • 18.05.2024, 17:24

Кошты пакуль не цешаць.

На прылаўках заўважаныя першыя беларускія клубніцы, ёсць і садовыя суніцы. Да лета амаль два тыдні, а сабраць ягадна-садавінны абед можна ўжо цяпер, праўда, гэта абыдзецца нятанна. «Анлайнер» паглядзеў, за колькі цяпер ягады.

Першыя клубніцы 2024 года прыехалі з Берасця і Валожынскага раёна. Кошты ў дыяпазоне ад 11,50 да 15,90 рубля.

У супермаркеце Green знайшліся беларускія садовыя суніцы, кілаграм каштуе амаль 40 рублёў. Справа на фота беларускія клубніцы за 29,99 рубля за кіло.

Буякі і больш звыклыя для сярэдзіны лета абрыкосы на Камароўцы таксама ёсць. Кіло буякоў абыйдзецца на 59–65 рублёў.

Абрыкосы каштуюць ад 9,90 да 24,90 рубля.

Можна набыць і чарэшні: кілаграм за 25 рублёў (Узбекістан) ці за 85 рублёў (Гішпанія).

Калі набыць на абед трускавак, буякоў, чарэшняў і персікаў кожных паўкіло, давядзецца выдаткаваць 50–100 рублёў.

Апошнія навіны