BE RU EN

Відэа з менскага дэльфінарыя сабрала больш за 20 мільёнаў праглядаў

  • 18.05.2024, 17:03

Адзін з дэльфінаў нечакана апынуўся па-за межамі басейна.

У менскім дэльфінарыі адна з жывёлаў трапіла за межы басейна з вадой. Відэа дэльфіна, які ляжыць, з'явілася ў TikTok, дзе набрала больш за 20 мільёнаў праглядаў, паведамляе «Люстэрка».

У роліку, які апублікаваў блогер з нікам blrdriver, відаць, што дэльфін, які выскачыў з вады, спачатку бездапаможна ляжыць у баку ад басейна. Пазней да яго падыходзяць, мяркуючы з усяго, супрацоўнікі дэльфінарыя. Адзін з іх прыносіць спецыяльнае прыстасаванне – яго падкладаюць пад жывёлу. З дапамогай такіх «насілак» дэльфіна паднімаюць і вяртаюць у ваду.

Пакуль іх субрата ратавалі, за дзеяннямі людзей з вады назіралі яшчэ тры дэльфіны. Відэа ў выніку сабрала больш за 20 мільёнаў праглядаў, сотні тысячаў лайкаў і тысячы каментароў – не толькі беларусаў, але і замежнікаў. Самы папулярны водгук: «Такое жорсткае жыццё для такіх выдатных стварэнняў» (Such a cruel life for such beautiful creatures).

Апошнія навіны