BE RU EN

«Як яны могуць каштаваць даражэй за грэцкія?»

  • 13.05.2024, 19:28

Кошты беларускай трускалкі шакавалі мянчанку.

У Менску пакупніца звярнула ўвагу на клубніцы ў краме і здзівілася таму, што клубніцы, вырашчаныя ў Беларусі, каштуюць даражэй за прывезеныя з Грэцыі. Свой ролік яна выклала ў TikTok.

У сетцы ProStore кошт беларускіх трускалак — 47,06 рублёў за кілаграм. Кілаграм грэцкіх трускалак каштавацьме 39,99 рублёў.

«Як нашыя клубніцы могуць каштаваць даражэй за грэцкія?» - задаецца пытаннем пакупніца.

Апошнія навіны