BE RU EN

Літва ўзмоцніць мяжу з Беларуссю

  • 21.04.2024, 17:47

Цяжкімі кулямётамі і супрацьтанкавымі вожыкамі.

Літва плануе ўзмацніць межы з Беларуссю і Расеяй. Пра гэта міністр абароны Лаўрынас Кашчунас дамовіўся з кіраўніком МУС Агне Білатайце.

Міністры заклікалі ў найкарацейшыя тэрміны перадаць памежнікам цяжкае ўзбраенне і выбудаваць сістэму ўмацаванняў. Мяркуецца, што памежнікі і структуры МУС атрымаюць цяжкія кулямёты.

Кашчунас уважае, што неабходна правесці ўмацаванне мяжы да канца лета.

«Неабходна больш энэргіі для таго, каб захады контрмабільнасці з'явіліся ў канцы лета – пачатку восені. …> Мы думаем пра жалезабетонныя вожыкі, «зубы дракона», «гішпанскія коні». …> На гэта запланаваныя грошы, проста трэба паскорыць працэдуры», – цытуе міністра Delfi.

Акрамя таго, літоўскія ўлады плануюць стварыць у краіне сетку агульнадаступных стрэльбішчаў. Міністры абароны і ўнутраных спраў таксама абмеркавалі ўмацаванні супрацоўніцтва паміж ведамствамі ў пытанні аховы дзяржаўнай мяжы.

Апошнія навіны