BE RU EN

BILD: Расейскі бамбавік Ту-22М3 маглі збіць з комплексу Patriot

  • 21.04.2024, 10:57

Нямецкі аналітык аднавіў момант удару.

Расейскі бамбавік Ту-22М3 маглі збіць з комплексу Patriot.

Да такой высновы прыйшоў эксперт BILD па аналізе адкрытых звестак Юльян Рэпке.

Звышгукавы стратэгічны бамбавік вяртаўся на базу ў Маздоку пасля чарговага абстрэлу Украіны.

Ён упаў каля хутара Багамолаў у Стаўрапольскім краі. Мінабароны РФ сцвярджае, што да падзення прывяла тэхнічная няспраўнасць. Рэпке ўважае гэта за «вельмі малаімавернае» і адзначае, што на відэа ў самалёта гарыць правы рухавік.

Раней УСУ здолелі збіць з Patriot расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50.

Паводле звестак BILD, дальнабойнасць Patriot на ўзбраенні Украіны - блізу 200 км. Аднак Ту-22М3 упаў у 370 км ад тэрыторыі, кантраляванай УСУ. Як мяркуе Рэпке, украінская ракета закранула самалёт раней, чым ён упаў.

Экіпаж спрабаваў выратаваць машыну і змог праляцець амаль 170 км за некалькі хвілін з падбітым рухавіком, але затым яна ўсё ж упала. Таму пілоты і паспелі катапультавацца.

Апошнія навіны