Байдэн упершыню адрэагаваў на ўдар Ірана па Ізраілі
- 15.04.2024, 21:37
Прэзідэнт ЗША сустрэўся з прэм'ер-міністрам Ірака.
Злучаныя Штаты Амерыкі адданыя бяспецы Ізраіля, а таксама выступаюць за спыненне агню на Блізкім Усходзе. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на CNN.
– Злучаныя Штаты адданыя бяспецы Ізраіля. Мы адданыя спыненню агню, якое верне закладнікаў дадому і не дазволіць канфлікту распаўсюдзіцца далей, чым ён ужо ёсць, – сказаў прэзідэнт на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ірака Мухамедам Шыя ас-Судані.
Пры гэтым Байдэн дадаў, што ЗША адданыя бяспецы амерыканскага кантынгенту і партнёраў на Блізкім Усходзе, у тым ліку Ірака.
– Партнёрства паміж Іракам і Злучанымі Штатамі вызначальнае, – адзначыў амерыканскі лідар.
Нагадаем, у ноч з 13 на 14 красавіка Іран запусціў па Ізраілі больш за 300 дронаў, балістычных і крылатых ракетаў. Ізраіль здолеў збіць амаль усе паветраныя цэлі. У гэтым яму дапамаглі ЗША і Брытанія. Значных пашкоджанняў у выніку нападу няма.