Лукашэнка атрымаў балючы ўдар ад РФ
- 15.04.2024, 20:05
Рэч у беларускіх МАЗах.
– Продажы беларускіх аўтобусаў у Расеі ўпалі ажно на 28%. На першы погляд, віной усяму сталі дзевяць выпадкаў загаранняў беларускіх аўтобусаў. У Пецярбургу нават прыпынілі іх эксплуатацыю, але паглядзім з іншага боку, – напісаў у рэдакцыю сайта Charter97.org чытач Павел
Загаранні адбываецца праз «траплянне алівы з сістэмы гідрапрывада вентылятара на гарачыя часткі рухавіка». Трапляе яна туды таму, што Беларусь не можа набыць нармальныя, правераныя фланцы для герметычнага злучэння патрубкаў. А не можа яна іх набыць праз санкцыі, якія наклалі за падтрымку Расеі ў вайне з Украінай. Цяпер жа Расея адмаўляецца ад падпаленых аўтобусаў.