УСУ адбілі механізаваны наступ акупантаў на Бахмуцкім кірунку
- 15.04.2024, 16:47
І знішчылі расейскую тэхніку коштам, большым за 7,3 млн даляраў.
Украінскія вайскоўцы не толькі цалкам адбілі механізаваны наступ акупантаў пад сялом Іванаўскім на Бахмуцкім кірунку, але і з дапамогай БпЛА атакавалі іх тэхніку. Гаворка ідзе пра:
адну БМП-3 - знішчаная;
два танкі Т-72Б3 коштам 3,5 млн даляраў - знішчаныя;
два БМП-2 коштам 150 тысяч даляраў - знішчаныя;
адзін БТР-82А - знішчаны.
«Кошт знішчанай тэхнікі – больш за 7,3 млн даляраў», – падлічылі ў «Страткаме».