BE RU EN

Генштаб Эстоніі: Войска РФ выкарыстоўвае «тактыку амёбы»

  • 15.04.2024, 12:22

Праз адсутнасць магчымасцяў для вялікага прарыву акупанты спрабуюць эксперыментаваць.

Кіраўнік Генеральнага штаба Сіл абароны Эстоніі Эна Мітс заявіў, што войска РФ выкарыстоўвае так званую «тактыку амёбы» ў вайне супраць Украіны. Паводле ягоных слоў, праз адсутнасць магчымасцяў для вялікага прарыву акупанты спрабуюць эксперыментаваць з невялікімі сіламі ўсюды і спадзяюцца, што недзе з'явіцца шанц для прарыву.

Пра гэта паведамляе ERR.

«Расейцы самі выкарыстоўваюць тое, што можна назваць «тактыкай амёбы». Свядома ці не, але, як я ўжо сказаў, у іх няма магчымасцяў для глыбокага прарыву, але яны ціснуць усюды, нягледзячы на жыццё сваіх салдат, на тэхніку, якая, так бы мовіць, гарыць, і спадзяюцца, што недзе, раптам, з'явіцца магчымасць. Гэта іх мадэль паводзін, якая характэрная не толькі для іх дзеянняў на полі бою, але, можна сказаць, у глабальным маштабе», - адзначыў кіраўнік Генштаба Эстоніі.

Эна Мітс таксама адзначыў, што хаця Расея і наносіць удары па Харкаве, але ў яе няма магчымасці ўзяць горад.

«Яна можа прабіцца да горада адным махам, але для таго, каб утрымаць яго пад кантролем, спатрэбіцца значна больш войскаў. Гэта тое, што Расея робіць. І гэта менавіта тое, чаго сёння не стае расейцам. Мы бачым, што яны, так бы мовіць, нарошчваюць войскі - факт у тым, што сёння ва Украіне іх больш, чым два гады таму - але зноў жа, узровень іх падрыхтоўкі і ўзровень камандавання з'яўляецца нізкім, на ўзроўні роты. У апошнія тыдні яны таксама спрабавалі камбінаваць ротныя бранятанкавыя атакі, але гэта дастаткова адзінкавыя выпадкі», - растлумачыў ён.

Апошнія навіны