BE RU EN

Украінскія памежнікі адбілі напад расейскай ДРГ у Сумскай вобласці

  • 15.04.2024, 11:46

Дыверсанты спрабавалі весці стралковы бой, але ў выніку адступілі.

Украінскія памежнікі адбілі напад расейскай дыверсійна-выведвальнай групы ў Сумскай вобласці. Пра гэта 15 красавіка ў Telegram паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны.

«Расейская дыверсійна-выведвальная група спрабавала зайсці ва Украіну са сваёй тэрыторыі. Дыверсантаў выкрылі памежнікі і адкрылі агонь на знішчэнне», - гаворыцца ў паведамленні.

Варожая ДРГ спрабавала весці стралковы бой, але ў выніку вымушаная была адступіць.

Апошнія навіны