BE RU EN

У Баранавічах абвясцілі прысуды яшчэ дзевяцярым мясцовым жыхарам за ўдзел у пратэстах

  • 15.04.2024, 10:46

Падрабязнасці.

Суд у Баранавічах абвясціў прысуды яшчэ дзевяцярым мясцовым жыхарам за ўдзел у пратэстах, пішуць праваабаронцы.

Паводле версіі абвінавачання, усе яны ў жніўні 2020 года "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый".

Суддзя Іна Паўлоўская прысудзіла Эдуарда Апановіча і Аляксея Лескаўца да 1,5 года калоніі. Алена Стахейк, Вольга Тадро, Дзмітрый Абрамовіч, Алег Арцюх, Алег Сяргееў, Дзмітрый Хута, Вячаслаў Шкуцько атрымалі па годзе калоніі.

Нагадаем, у канцы сакавіка ў Баранавічах за пратэсты пачалі разглядаць справы паводле арт. 342 КК у дачыненні да 17 чалавек 2 красавіка стала вядома, што суд за адно пасяджэнне асудзіў за пратэсты адразу восем чалавек.

Апошнія навіны