BE RU EN

Палова запушчаных Іранам па Ізраілі балістычных ракет выйшла з ладу

  • 15.04.2024, 9:44

Многія з іх проста не вылецелі пры запусках.

Сама меней палова балістычных ракет, запушчаных Іранам па Ізраілі падчас учарашняй масаванай атакі, выйшла з ладу. Гэтыя адзінкі ўзбраення або не вылецелі пры запусках, або пацярпелі няўдачу або крах у палёце, або разбіліся, не дасягнуўшы сваіх цэляў.

Пра гэта паведамляе ABC News.

Звесткі аб такіх адсоткавых прапорцыях ракет, якія пры нападзе па Ізраілі былі выведзеныя з ладу, заходнім журналістам пацвердзілі дзве амерыканскія афіцыйныя асобы, якія не былі названыя ў матэрыяле.

Перад тым высокапастаўлены чыноўнік ЗША распавёў, што сярод больш як 300 беспілотнікаў, крылатых і балістычных ракет было ад 115 да 135 балістычных ракет, запушчаных па Ізраілі.

У публікацыі пазначаецца, што гэта азначае, што толькі палова балістычных ракет, запушчаных Іранам, павінна была быць збітая супрацьпаветранай абаронай Ізраіля і іншых краін у ноч на 14 красавіка.

Апошнія навіны