Прэм'ер Балгарыі Дзенкаў падаў у адстаўку
- 5.03.2024, 20:32
Названая прычына.
Прэм'ер-міністр Балгарыі Мікалай Дзенкаў перадаў у канцылярыю Нацыянальнага сходу (парламента краіны) заяву аб адстаўцы. Пра гэта 5 сакавіка паведаміла «БНР – Б'лгарска нацыянальна радыё».
Адзначаецца, што Дзенкаў выступіць з заявай у 19.00.
Паводле дамоўленасці, дасягнутай у пачатку чэрвеня 2023 года паміж дзвюма найбуйнейшымі групамі ў парламенце – «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» з Звязам дэмакратычных сілаў і блокам «Прадаўжаем перамены» – «Дэмакратычная Балгарыя», Дзенкаў і віцэ-прэм'ерка Марыя Габрыэль павінны былі правесці ратацыю цягам дзевяці месяцаў (6 сакавіка 2024 г.), падкрэсліла BTA.
На мінулым тыдні Дзенкаў здзейсніў візіт у Кіеў, падчас якога запэўніў, што Балгарыя прадоўжыць ваенную дапамогу Украіне.