Самалёт рэйсам у Кутаісі прызямліўся ў Румыніі праз бойку паміж грузінамі і расейцамі
- 5.03.2024, 19:31
Расейцы атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Самалёт авіякампаніі Wizz Air, які выконваў рэйс з нямецкага горада Мемінгена ў грузінскі Кутаісі, здзейсніў вымушаную пасадку ў Румыніі.
Пра гэта паведамляе Netgazeti.
Прычынай пасадкі стаў канфлікт паміж пасажырамі падчас палёту, які перарос у фізічную сутычку.
Крыніцы выдання паведамляюць, што паміж грузінскімі і расейскімі пасажырамі адбылася сутычка, падчас якой апошнія атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Праз гэта самалёт адразу прызямліўся ў Румыніі. Пасля прызямлення паліцыя вывела з самалёта ўсіх удзельнікаў бойкі.