Прэзідэнт Вугоршчыны ў першы дзень на пасадзе падпісаў ратыфікацыю сяброўства Швэцыі ў НАТА
- 5.03.2024, 18:55
Заяўка Швэцыі на ўступленне ў Альянс канчаткова ратыфікаваная.
Новаабраны прэзідэнт Вугоршчыны Тамаш Шуёк зацвердзіў ратыфікацыю заяўкі Швэцыі на ўступленне ў NATO. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.
Пасля таго, як кіраўнік вугорскай дзяржавы падпісаў дакумент аб ратыфікацыі, яго мусяць накіраваць у Вашынгтон. Такую працэдуру, хутчэй за ўсё, павінны правесці хутка.
Што папярэднічала
Варта заўважыць, што Вугоршчына заставалася апошняй краінай, якая не ратыфікавала заяўку на ўступленне Швэцыі ў NATO з 2022 года. Гэта было апошняй перашкодай на шляху Швэцыі да ўступлення ў Альянс.
Нядаўна парламент Вугоршчыны адобрыў ратыфікацыю заяўкі Швэцыі.
Пасля гэтага спікер парламента падпісаў ратыфікацыю і накіраваў дакумент у канцылярыю прэзідэнта для абнародавання.
Краіны NATO неаднаразова заклікалі і патрабавалі Будапешт ратыфікаваць заяўку Швэцыі.
Нядаўна амбасадар Літвы ў Швэцыі заявіў аб тым, што пасля ўступлення Швэцыі ў NATO Балтыйскае мора стане ўнутраным морам Альянсу.
Пры гэтым дыпламат дадаваў, што калі Расея адважыцца кінуць выклік NATO, Калінінград будзе «нейтралізаваны» першым.