«Дзе такія заробкі? Смешна і сорамна»
- 5.03.2024, 23:22
Крык душы простага беларуса.
Жыхар Кіраўска (Магілёўская вобласць) у сацсетках апублікаваў эмацыйны зварот да беларусаў.
З яго слоў, у яго хварэе жонка, а ў шпіталі сказалі, што цягам тыдня лекараў не будзе, прапанавалі платныя паслугі.
У відэа мужчына скардзіцца на шалёныя кошты лекаў, адсутнасць грошай і тое, што заграз у крэдытах:
«Ні заробкаў няма ў людзей, ды нічога няма. Як можна жыць? Заяўляюць, што заробкі па 500 даляраў, ледзь не 1000... Дзе такія заробкі? Смешна і сорамна! У мяне жонка хварэе, а мне трэба грошы выкладаць апошнія. І ў крэдытах увесь сяджу. У шпіталі няма да каго звярнуцца, нічога бясплатнага няма».