BE RU EN

Начальнік выведкі Малдовы раскрыў планы Расеі па дэстабілізацыі ўнутры краіны

  • 5.03.2024, 18:32

Перахоплены рэкордны ўзровень актыўнасці расейскіх спецслужбаў.

Расея падрыхтавала планы па дэстабілізацыі сітуацыі ў Малдове. Прынамсі, яна хоча паўплываць на прэзідэнцкія выбары. Пра гэта заявіў старшыня Службы інфармацыі і бяспекі (СІБ) Малдовы Аляксандр Мусцяцэ, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.

З яго слоў, Служба інфармацыі і бяспекі ў 2023 годзе перахапіла рэкордны ўзровень актыўнасці расейскіх спецслужбаў і чакае новых дзеянняў, якія дэстабілізуюць сёлета і налета.

Мусцяцэ ўдакладніў, што расейскія спецслужбы хочуць умяшацца ў выбарчыя працэсы.

«У нас ёсць інфармацыя, што робяцца спробы сарваць рэферэндум аб еўрапейскай інтэграцыі, умяшацца ў прэзідэнцкія выбары, а таксама дыскрэдытаваць урадавыя ўстановы і палітыкаў, якія падтрымліваюць уступленне Малдовы ў Еўрапейскі Звяз», - расказаў начальнік выведкі.

Апошнія навіны