BE RU EN

Кіроўца Mercedes у Менску наважыўся развярнуцца, але забыўся пра іншых удзельнікаў руху

  • 5.03.2024, 16:09

Манеўр патрапіў на відэа.

На праспекце Машэрава кіроўца Mercedes разварочваўся так павольна і ўпарта, што ледзь не сутыкнуўся з іншымі аўтамабілямі. Гэта патрапіла на відэа.

«Дзякуй усім аўтааматарам, якія ехалі ззаду і паспелі спыніцца», - выказаўся чытач, які і даслаў у рэдакцыю «Онлайнера» відэа. Mercedes уключыў паваротнікі, аднак, здаецца, кіроўца забыўся аб тым, што варта саступіць іншым удзельнікам руху.

Аднаму аўтамабілю давялося збочваць, каб пазбегнуць сутыкнення з ахвочым развярнуцца. Аўтар відэа дык і зусім вымушаны быў спыніцца (інакш удару было б не пазбегнуць).

Апошнія навіны