У Жодзіне аўтобус выехаў за межы дарогі і знёс супрацьтанкавую гармату
- 5.03.2024, 15:30
Папярэдне, у кіроўцы здарыўся інсульт.
Раніцай 5 сакавіка на вуліцы Савецкай у Жодзіне адбылася аварыя з удзелам пасажырскага аўтобуса, паведамляе газета «Жодзiнскiя навiны».
Паводле папярэдняй інфармацыі, у кіроўцы аўтобуса, які рухаўся па маршруце №4, падчас руху здарыўся інсульт. У выніку транспартны сродак выехаў за межы дарогі і рэзнуўся ў агароджу.
Паведамляецца, што кіроўцу даставілі ў шпіталь. Пасажыры аўтобуса не пацярпелі.
Як распавялі відавочцы, перад тым як рэзнуцца ў плот, аўтобус знёс помнік у выглядзе супрацьтанкавай гарматы.